З 21 лістапада супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і ДАІ сумесна з работнікамі Транспартнай інспекцыі праводзіліся аператыўныя мерапрыемствы па папярэджанні фактаў парушэнняў правілаў перавозкі пасажыраў.

Рэйдавыя праверкі выявілі шэраг фактаў незаконнай дзейнасці ў сферы таксі. Так быў затрыманы 52-гадовы жыхар г. Пружаны, які на ўласным аўто займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю з перавозкай людзей без адпаведнай дзяржаўнай рэгістрацыі.

Парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 13.3 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Павел Фядун, старшы дзяржаўтаінспектар