Рэцэпт ад Алены Дулько.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
свініна (карэйка) — 1,5 кг,
шампіньёны — 150 г,
сыр цвёрды — 120 г,
гарчыца — 2 ч.л.,
часнок — 2-3 зубкі,
алей аліўкавы — 2 ст.л.,
перац чорны, молаты — на смак,
перац чырвоны, молаты — на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Часнок прапусціць праз прэс, дадаць гарчыцу, алей і перамяшаць. У мясе зрабіць надрэзы (прыкладна на 2/3 у глыбіню) на адлегласці 1,5-2 см. Мяса нацерці соллю і атрыманым марынадам. Пакінуць мінімум на гадзіну.
Грыбы і сыр нарэзаць лустачкамі, нашпігаваць мяса. Трывалай ніткай перацягнуць «гармонік» і змясціць у рукаў для запякання.
У рукаве зрабіць 2-3 праколы і змясціць у духавую шафу на 1 гадзіну. Запякаць пры тэмпературы 180 градусаў. Пасля разрэзаць рукаў і пакінуць у духоўцы яшчэ на 15-20 мінут.
Смачна есці!