Да 26 снежня 2022 года ў рамках праграмы «Мы – адна сям’я!» дабрачынны фонд Аляксея Талая праводзіць акцыю «Калядная казка для дзяцей Данбаса!» і запрашае жыхароў нашага раёна да ўдзелу ў ёй.
Мясцовы дабрачынны фонд імя Аляксея Талая, акрамя іншага, садзейнічае лячэнню дзяцей, папулярызацыі і падтрымцы спартыўнага руху, прыцягненню дзяцей з інваліднасцю да паралімпійскіх відаў спорту.
Адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці фонду з’яўляецца аказанне дапамогі пацярпелым ад ваенных дзеянняў мірным грамадзянам Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік. Пры падтрымцы Кіраўнікоў нашай краіны і Расійскай Федэрацыі, а таксама пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы фонд дапамог ужо звыш 5 тыс. дзяцей і дарослых Данбаса і вызваленых тэрыторый. Кагосьці прывезлі ў Беларусь, кагосьці наведалі ў шпіталях і бальніцах, камусьці прывезлі гуманітарную дапамогу.
У перыяд зімовых канікулаў з дапамогай неабыякавых людзей плануецца прывезці 2-3 групы дзяцей, якія аказаліся практычна на лініі фронту, на аздараўленне і рэабілітацыю ў Беларусь, а дзецям, якія маюць патрэбу ў высокакваліфікаванай медыцынскай дапамозе, – правесці неабходнае лячэнне. Усім, хто застанецца ў прыфрантавых раёнах на Новы год і Нараджэнне Хрыстова і да каго атрымаецца даехаць, запланавана прывезці падарункі ад брацкага беларускага народа.
Фонд Аляксея Талая прымае ахвяраванні на транспартныя выдаткі, лячэнне і пражыванне дзяцей Данбаса ў Беларусі ў перыяд зімовых канікулаў, а таксама прымае ад грамадзян прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены, тэхніку (электрачайнікі і абагравальнікі), падушкі і коўдры, дзіцячыя цацкі, камплекты пасцельнай бялізны, канцылярскія тавары і школьныя прыналежнасці, дзіцячае
адзенне, лекавыя сродкі.
Адзенне прымаецца новым або крыху б/к, але ў ідэальным, чыстым стане.
Тэрмін прыдатнасці прадуктаў харчавання і прадметаў асабістай гігіены павінен быць даўжэйшы за студзень 2023 года.
Лекавыя сродкі важна перадаваць разам з чэкамі і дзейным тэрмінам прыдатнасці.
Гуманітарную дапамогу можна перадаць у Мінску
(тэл.: +37529-658-81-22, +37529-343-22-06).
Аказаць падтрымку ў добрай справе можна і наступным чынам:
1. Пералічыўшы грошы на разліковы рахунак фонду, а супрацоўнікі закупяць неабходнае.
Рэквізіты фонду:
Мясцовы дабрачынны фонд імя Аляксея Талая УНП 194905962, АКПА 502343935000220119, г. Мінск, вул. Каліноўскага, д.111, каб. 316
р/р: BY84PJCB31350607280010000933 у ААТ «Прыёрбанк», г.Мінск, БІК PJСBBY2Х, УНП 100220190, АКПА 05832739.
Прызначэнне плацяжу: дабрачыннае ахвяраванне ДзецямДанбаса.
2. Унёсшы дабрачыннае ахвяраванне праз АРІП:
Пункт «Сістэм «Разлік» (АРІП) – Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні – Дапамога дзецям, дарослым – Мясцовы дабрачынны фонд А.Талая – Дабрачынны ўзнос (у полі П.І.І. упішыце «ДзецямДанбаса»).
3. Унёсшы дабрачыннае ахвяраванне праз SMS на нумар 553 (MTC, life) з тэкстам: 2222 Дзецям Данбаса Cума ахвяравання.
Прыклад SMS-паведамлення: 2222 ДзецямДанбаса 10,0 (ДзецямДанбаса – абавязкова пішам разам).
Дабрачынны фонд спадзяецца на дапамогу кожнага з нас!