«Мы будзем рады стаць часткай вашага свята!»
Гэта новы дэвіз рэстарана «Пружаны». Дарэчы, цяпер тут новы не толькі дэвіз: абнавілася вельмі многае, мабыць, толькі назва ды адрас (вул. Савецкая, 17) не зведалі змяненняў.

Пасля капітальнага рамонту ўстанова адчыніла дзверы 6 лютага, якраз у традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. Арыгінальныя дызайнерскія рашэнні, навінкі ў меню, наяўнасць жывой музыкі так спадабаліся першым наведвальнікам, якія не скупіліся на водгукі ў сацыяльных сетках, што цяпер, каб трапіць у рэстаран у выхадны дзень, трэба запісвацца загадзя.

Дык што змянілася? Першае, што кідаецца ў вочы, – стыльны знешні выгляд залаў. Афармленнем займаўся мінскі дызайнер, які выйграў адпаведны конкурс. Усе памяшканні цяпер выглядаюць па-сучаснаму, сталі больш зручнымі і ўтульнымі.

У асноўнай зале, якая разлічана на 70 месцаў, маецца вялікі мультымедыйны экран, працоўнае месца ды-джэя. Столікі разлічаны на розную колькасць гасцей (ёсць нават аднамесныя) і на кліентаў з рознымі перавагамі (месцы на канапах, асобныя кабінкі).

Банкетная зала разлічана на 16 чалавек, яна выглядае больш урачыста і выдатна падыдзе для сямейных урачыстасцей «для сваіх». У бліжэйшы час расчыніць дзверы і малая зала — для зусім невялічкіх кампаній.
Што тычыцца меню, то сёння ў ім прадстаўлены і беларуская нацыянальная, і еўрапейская кухні.
У беларускім меню вы знойдзеце звыклыя стравы, хоць і ў асаблівым выкананні, а вось еўрапейскае можа здзівіць. Як наконт “Пацарэлы з запечаным перцам і мацарэлай”? Страў з незнаёмымі назвамі нямала, але ўсе інгрэдыенты, з якіх яны прыгатаваны, пералічаны ў меню, а афіцыянты з радасцю вас зарыентуюць у наяўнай разнастайнасці.
Дарэчы, разнастайнасць тычыцца і кошту страў – у рэстаране прапанаваны шырокі дыяпазон. Ды і наогул цэны прыемныя. Напрыклад, абед з трох страў можна заказаць за дзесяць рублёў. Аматары японскай кухні ў хуткім часе змогуць паспытаць у рэстаране сушы і ролы.

У пятніцу і суботу тут гучыць жывая музыка, а ў самых бліжэйшых планах — падключэнне караоке, абсталяванне для якога ўжо набыта.
Але, як гаворыцца, лепш адзін раз убачыць, чым шмат разоў прачытаць…

Заказаць столік можна па нумарах тэлефона: 44-7-45, 90-6-73,
+375-33-640-20-88
або праз інтэрнэт-старонку https://www.instagram.com/restoran.pruzhany/.
Рэстаран працуе:
аўторак-чацвер — з 12.00 да 15.00 і з 17.00 да 24.00 гадзін,
пятніца-субота з 12.00 да 15.00 і з 17.00 да 1.00 гадзіны,
нядзеля — з 17.00 да 24.00 гадзін.