Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў.

Жыхар г. Пружаны, знаходзячыся ноччу каля бара «Фараон», вырашыў паказаць, які ён фізічна развіты чалавек. Праўда, выбраў для гэтага крымінальны спосаб. Грэбуючы грамадскімі нормамі паводзін, груба парушаючы грамадскі парадак, наўмысна і беспрычынна нанёс мужчыне ў вобласць галавы некалькі ўдараў бутэлькай, а таксама кулаком у твар, прычыніўшы пацярпеламу цялесныя пашкоджанні ў выглядзе ўдараных ран, пералому касцей носа.
Хулігану пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.