Вясна ўступіла ў свае правы. Людзі пачынаюць актыўна наводзіць парадак на прыдамавых тэрыторыях. Многія робяць гэта бяздумна, парушаючы правілы пажарнай бяспекі.

«Пагаспадарыў» напярэдадні, 20 сакавіка, мужчына ў вёсцы Ганчары Пружанскага раёна. Каля першай гадзіны дня выратавальнікам паведамілі пра тое, што на калгасным полі гарыць сухая трава. Работнікі МНС неадкладна выехалі па ўказаным адрасе і ліквідавалі ўзгаранне, якое да іх прыбыцця падручнымі сродкамі спрабавалі патушыць мясцовыя жыхары. Растлумачыць, навошта паліў траву, вінаваты толкам не змог.
З пачатку года ў Брэсцкай вобласці зарэгістравана 46 выпадкаў гарэння травы і кустоў на агульнай плошчы каля 5,5 га. Асноўнымі прычынамі ўзгаранняў, як паказвае практыка, з’яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, выпальванне сухой расліннасці – чалавечы фактар.
Па інфармацыі brest.mchs.gov.by