Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.

Некаму дастаткова адной судзімасці, каб стаць на шлях выпраўлення, падумаць аб сваім жыцці, зрабіць адпаведныя высновы. Але і тут бываюць выключэнні, як і ў выпадку з жыхаром раёна. Восем разоў быў судзімы мужчына, апошні раз — на 2 гады ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. І ўсё роўна пайшоў на крадзеж.
У Пружанах шляхам выстаўлення аконнай рамы пранік у дом, адкуль і ўкраў тэлевізар «TOSHIBA» разам з пультам ад яго. Чым прычыніў уладальніку маёмасці матэрыяльны ўрон на агульную суму ў 300 рублёў.
Злодзей можа да чатырох гадоў пазбавіцца волі.