Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за тыдзень з 27 лютага па 5 сакавіка супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.
У мінулым годзе жыхар нашага раёна двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам, не маючы на гэта права.
У выніку яму давялося аплаціць штраф у першым выпадку ў памеры пяць базавых велічынь (160 руб.), у другім — 40 БВ (1280 руб.). Але дадзеная акалічнасць не навучыла ні чаму. Сёлета мужчына быў затрыманы ў райцэнтры, калі кіраваў легкавым аўтамабілем, пры гэтым не меў катэгорыі «В». Цяпер яго чакае арышт з пазбаўленнем права займаць вызначаныя пасады або займацца вызначанай дзейнасцю або без пазбаўлення.