Пятница, 14 июня 2024

Мокраўскі ФАП прызнаны самым прыгожым у вобласці і паўдзельнічае ў рэспубліканскім конкурсе!

426

Падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый арганізацый аховы здароўя. У намінацыі «Лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі фельчарска-акушэрскага пункта» пераможцам прызнаны Мокраўскі ФАП.

Сярод галоўных патрабаванняў да ўстаноў аховы здароўя было не толькі азеляненне тэрыторыі, але і шэраг іншых фактараў. У тым ліку і наяўнасць тут пандусаў, поручняў, лавачак, стаянкі для веласіпедаў. Адным словам, прыгажосці абавязкова павінна спадарожнічаць зручнасць для пацыентаў.

За будаўніча-рамонтныя работы, афарбоўку, азеляненне і навядзенне парадку каля Мокраўскага ФАПа ўзяліся ўсе агулам: і калектыў фельчарска-акушэрскага пункта, і гаспадарчая служба ЦРБ, і сёстры-гаспадыні іншых структурных падраздзяленняў райбальніцы, і адміністрацыя. Вялікі дзякуй нашаму фундатару — ААТ «Жураўлінае», якое пералічыла на патрэбы рамонту больш за 1000 рублёў. Яшчэ раз мы даказалі, што толькі разам, працуючы ў камандзе, можна дамагчыся поспеху!

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя УАЗ «Пружанская ЦРБ» (галоўны ўрач Юрый Юзько, старшыня прафкама Ірына Шэйка) была ўзнагароджана каштоўным прызам у 555 руб.

Наперадзе — аналагічны рэспубліканскі конкурс. Няхай спадарожнічае нам поспех!

Ірына Шэйка, старшыня прафкама ЦРБ