Суббота, 24 января 2026

Мокраўскі ФАП — лепшы ў краіне па добраўпарадкаванні!

410

У пятніцу адбыўся пленум Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Падчас яго Мокраўскі ФАП быў названы лепшым ФАПам краіны. Дыплом і грашовы сертыфікат атрымалі загадчыца ФАПа Вольга Пракаповіч, а таксама старшыня прафкама Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Шэйка (на здымку), якія прысутнічалі на мерапрыемстве.

Нагадаем, што ў верасні бягучага года, падчас падвядзення вынікаў абласнога конкурсу сярод устаноў аховы здароўя, Мокраўскі ФАП стаў пераможцам у намінацыі «Лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі фельчарска-акушэрскага пункта» і змог паўдзельнічаць у аналагічным рэспубліканскім конкурсе.

Віншуем з перамогай!