Суббота, 14 декабря 2024

Міхаіл Грышкевіч зацверджаны на пасадзе старшыні Пружанскага райвыканкама

1 149

На парадак дня пазачарговай 35-й сесіі Пружанскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, якая прайшла сёння, 17 мая, было вынесена пытанне «Аб зацвярджэнні Міхаіла Грышкевіча старшынёй Пружанскага райвыканкама». Пра гэта паведаміў прысутным старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец.

Акрамя дэпутацкага корпуса раёна ў рабоце сесіі прыняў удзел старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Шулейка, які затым і прадставіў новага старшыню райвыканкама.

Аднагалосна старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта быў зацверджаны Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч.

Падрабязны матэрыял пра работу сесіі чытайце ў суботнім нумары газеты «Раённыя будні».

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік