
Штодзень вы выконваеце складаную, цікавую і выключна важную для ўстойлівага развіцця рэгіёна і ўсёй Беларусі работу. Ваша праца ляжыць у аснове эканамічнага росту краіны, узроўню дабрабыту народа, умацоўвае імідж нашай дзяржавы на міжнароднай арэне, яе абароназдольнасць і суверэнітэт.
Краіна ганарыцца прадпрыемствамі айчыннай прамысловасці, якія, захоўваючы лепшыя традыцыі, удасканальваюць тэхналогіі, асвойваюць перадавыя распрацоўкі, робяць сучасную канкурэнтаздольную тэхніку, забяспечваюць сваёй прадукцыяй унутраны рынак, актыўна экспартуюць яе за мяжу.
Гэтыя дасягненні — вынік згуртаванай дзейнасці высокакваліфікаваных спецыялістаў розных пакаленняў, заснаванай на пераемнасці прафесійных ведаў і ўменняў. Машынабудаўнікі Беларусі — сапраўдныя прафесіяналы, адданыя сваёй справе.
Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто працуе ў машынабудаўнічай галіне, за напружаную і плённую працу. Ад усяго сэрца жадаем усім моцнага здароўя, святочнага настрою, ажыццяўлення добрых надзей, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, асабістага шчасця і сямейнага дабрабыту!