У чацвер, 11 красавіка, у Беларусі стартуе спецыяльны праект ад Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» і тэлеканала «АНТ» пад назвай «Сёстры Хатыні».
Адным з сімвалаў пакут, якія выпалі на долю беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, з’яўляецца трагедыя Хатыні. Так званым «санітарным аперацыям» падвергліся больш за 9 тыс. вёсак. Спаленыя і не адроджаныя вёскі ў Беларусі называюць сёстрамі Хатыні.
У чацвер, 11 красавіка, у в. Байкі пройдзе мітынг-рэквіем. Пачатак у 12.30 гадзін.
Далучайцеся да маштабнай Рэспубліканскай акцыі! Ушануем памяць загінулым разам!