Понедельник, 16 сентября 2024

Мітынг-рэквіем, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту, пройдзе ў Пружанах 26 студзеня

313

З нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту ў Пружанах пройдзе мітынг-рэквіем.

Ён адбудзецца каля помніка ахвярам Халакосту (г. Пружаны, вул. Горына-Каляды, насупраць будынку «Пружанскага малочнага камбіната»).

Пачатак мітынгу ў 14.30 гадзін.

У сувязі з правядзеннем мітынгу ў пятніцу, 26 студзеня, з 14.00 да 15.30 гадзін па вул. Горына-Каляды будзе абмежаваны рух транспарту.