Мінінфарм правёў маніторынг тэмы аварыйнага адключэння насоснага абсталявання каналізацыйнай насоснай станцыі ў Пружанах.

Была адзначана аператыўная работа газеты «Раённыя будні».
«Выданне першым з усіх дзяржаўных СМІ заявіла ў сваім Telegram-канале пра выпадак ужо праз гадзіну пасля здарэння і на працягу наступных трох сутак падрабязна інфармавала насельніцтва пра кропкі падвозу вады, біятуалетаў і іншых важных момантах, неабходных для жыцця і побыту людзей, публікавала зводкі камунальных службаў і каментарый мясцовай улады», – гаворыцца ў лісце Міністэрства.
Адзначана, што толькі праз 8 гадзін навіну нашай «раёнкі» пачалі дубліраваць недзяржаўныя СМІ і экстрэмісцкія рэсурсы.