Четверг, 7 ноября 2024

Мінчанін вырашыў паласавацца дармавым мясам і ўсталяваў петлі каля Папялёва

640

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў.

Жыхар горада Мінска вырашыў паласавацца дармавым мясам. Каб здзейсніць задуманае, незаконна ўстанавіў на тэрыторыі Сухопальскага лясніцтва нацыянальнага парку «Белавежская пушча» (каля вёскі Папялёва) металічную пятлю, якая з’яўляецца забароненай зброяй палявання. Самалоў быў знойдзены супрацоўнікамі аддзела аховы ДПУ НП «Белавежская пушча».

Мужчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць вызначаныя пасады або займацца вызначанай дзейнасцю.