Пятница, 14 июня 2024

Мікола Антаноўскі — ізноў пераможца! Віншуем!

462

Паэт, публіцыст, былы галоўны рэдактар газеты «Раённыя будні» Мікалай Антаноўскі атрымаў чарговую літаратурную ўзнагароду.

Мікалай Дзмітрыевіч адзначаны як пераможца конкурсу «Слёзы сясцёр Хатыні» сярод прафесійных літаратараў. Першага месца ўдастоена яго «Балада пра вятрак», прысвечаная трагедыі в. Казлы. У гэтай жа намінацыі ўзнагароджаны Расціслаў Бензярук з Жабінкі і Надзея Парчук з Брэста.

Уручэнне ўзнагарод адбылося на Жабінкаўшчыне, дзе на мінулым тыдні прайшоў першы абласны літаратурны фестываль «Берасцейскае шматгалоссе». Мерапрыемства прымеркавалі да Года гістарычнай памяці. У рамках фестывалю паэты і празаікі, дзіцячыя пісьменнікі з Брэста, Жабінкі, Кобрына, Іванава і іншых куточкаў вобласці наведалі памятныя мясціны Жабінкаўскага раёна, сустрэліся са школьнікамі.

Уладзіслаў Шпарла. Фота Алёны Сацута, абласная газета «Заря»