Пятница, 23 мая 2025

Мікіта Усік з Параслянскай СШ стаў пераможцам абласнога конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы»

244

Штогадовы конкурс дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», які праводзіў абласны савет ветэранаў, сёлета быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У ім прынялі ўдзел вучні з 17 устаноў адукацыі раёна, якія прадставілі 48 работ у розных узроставых катэгорыях.

Пераможцамі раённага этапу конкурсу прызнаны малюнкі Мікіты Усіка (Параслянская СШ), Ягора Ніпаркі (Навасёлкаўская СШ), Паліны Глушко (гімназія г.Пружаны). Яны былі накіраваны ў Брэст для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу, а іх аўтары атрымалі падзякі раённага савета ветэранаў і падарункі.

Яшчэ 10 удзельнікаў узнагароджаны падзякамі за паўнату раскрыцця тэмы, арыгінальнасць сюжэту малюнкаў, мастацкае і тэхнічнае афармленне. Падзякі за актыўны ўдзел у раённым этапе конкурсу атрымалі і дзяржаўныя ўстановы адукацыі «СШ №1 імя ЧБВА г. Пружаны», «Кляпацкая СШ», «Гімназія г. Пружаны».

І вось напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў вобласці былі падведзены канчатковыя вынікі мастацкіх спаборніцтваў. У выніку Мікіта Усік з малюнкам «Мы памятаем, мы ганарымся» стаў пераможцам абласнога конкурсу! Юны аўтар узнагароджаны адпаведным дыпломам і падарункам.

Уладзімір Яцкевіч, старшыня Пружанскага раённага савета ветэранаў