У ім актыўна прымаюць удзел калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, вучні школ, усе нераўнадушныя жыхары раёна.
Напрыклад, калектыў Ружанскай сярэдняй школы прыняў удзел у адзіным дні азелянення: добраўпарадкавалі клумбы на вул. Савецкай у пасёлку, высадзілі кусты ціса ягаднага на кветніках.
На тэрыторыі былога школьнага стадыёна ў г.п. Шарашэва шчыравалі работнікі сельвыканкама, адзінаццацікласнікі мясцовай школы, а таксама супрацоўнікі Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Разам тут высадзілі каля 80 дрэўцаў.
Навялі парадак у дварах жыхары шматпавярховак у аг. Клепачы.
Не зусім звычайны фармат для суботніка выбралі ў аграхолдынгу «Белавежскі», філіялам якога з нядаўніх часоў стала былое ААТ «Айчына». Яго кіраўнікі, спецыялісты і прафсаюзны камітэт на чале з генеральным дырэктарам Аляксандрам Дуньковічам займаліся зборам яблыкаў у садзе «Айчыны».
А работнікі ААТ «Жураўлінае» займаліся пасадкай лесу каля в. Кушлі.
Шэраг работ ініцыіруюць актывісты грамадскага аб‘яднання «Белая Русь». Члены пярвічных арганізацый аддзела культуры райвыканкама, Пружанскага завода радыёдэталяў разам з іншымі членамі гэтых калектываў прынялі ўдзел у акцыі «Белая Русь» упрыгожвае Беларусь», унеслі пасільны ўклад у агульную справу. Ініцыятыву падтрымалі работнікі і наведвальнікі цэнтра дзённага знаходжання для інвалідаў, калектывы Слабадской СШ, Кляпацкага СДК, Калазубскага СКБ, Кляпацкага дзіцячага садка і інш.
Як адзначае старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан, веснавыя і восеньскія суботнікі ў рамках акцыі сталі ўжо традыцыйнымі. Адметнасцю гэтага стала тое, што да работ далучыліся і члены аднайменнай партыі, створанай сёлета. «І садзейнічае атмасферы добразычлівасці, радасці, прыўзнятаму настрою разуменне таго, што побач — аднадумцы», — лічыць Таццяна Канстанцінаўна.
Многія калектывы наводзяць парадак каля воінскіх пахаванняў, помнікаў гісторыі культуры. Работнікі Пружанскага райвыканкама і яго аддзелаў на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Русланам Супрыновічам на мінулым тыдні працавалі каля капліцы ў памяць загінуўшых падчас Гарадзечненскай бітвы 1812 года ў в. Паддубна, а таксама помніка ля трасы, устаноўленага да 150-годдзя Гарадзечненскай бітвы.
Вучні Кляпацкай школы прыбралі тэрыторыю каля помніка ахвярам фашызму ў в. Краснае.
Школьнікі Ружаншчыны разам з работнікамі сельвыканкама шчыравалі каля помніка жыхарам спаленай вёскі Байкі, шэрагу іншых брацкіх пахаванняў.
Не застаюцца ў баку ад восеньскай уборкі і прафесіяналы — работнікі КУВП «Камунальнік». І гэта не толькі прыбіранне апалага лісця. Па вуліцах Вінаградава і Макаранкі ў райцэнтры, напрыклад, былі пасаджаны новыя дрэўцы. А ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Увекавечанне памяці аб за-гінуўшых пры абароне Айчыны» на 2021-2025 гг. вядуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі воінскага пахавання на гарадскіх могілках.
Месячнік па добраўпарадкаванні працягнецца да 16 лістапада. Яшчэ ёсць час далучыцца да работы ўсім нераўнадушным да прыгажосці і ўтульнасці нашай Беларусі, роднага раёна.
Падрыхтавала Ірына Сядова
На здымках: падчас суботнікаў.
Фота Юліі Пасько, Таццяны Кашкан, Вольгі Дрозд і са старонкі Ружанскага сельвыканкама ў сацсетках