Менавіта так сцвярджае народная мудрасць. І зараз мы бачым на прыкладзе суседзяў, так і ў нашай Беларусі, што высновы нашых продкаў не губляюць актуальнасці. Таму Дзень народнага адзінства можна смела лічыць самай неабходнай для беларускага грамадства падзеяй. Самае прыемнае, што падобныя меркаванні падзяляюць усе грамадзяне рэспублікі. Гэта аксіёма, якая пацверджана часам. У Вялікай Айчыннай вайне дапамагла вытрымаць і перамагчы менавіта згуртаванасць. Потым разам перажывалі аднаўленне гаспадаркі, узвядзенне жылля, змагаліся за дабрабыт. Хаця былі ў нашай гісторыі і перыяды «раз’яднання», вынікі якіх памятаем і зараз. Пасля, у 1994 годзе мы зноў аб’ядналіся і пайшлі за моцным лідарам, каб займець тое, што маем зараз. Гэта мы не маем права забываць, таму што толькі той чалавек, які памятае і вучыцца на сваім мінулым, мае права на будучыню.
Юрый Наркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
— Варта звярнуцца да першых вынікаў аб’яднання БССР і Заходняй Беларусі, каб зразумець, што яно прынесла нашаму народу. У прыватнасці, упершыню беларусы з «крэсаў» адчулі сябе тытульнай нацыяй, якая займела права будаваць і развіваць родны край. Уключаючы стварэнне эканомікі, прамысловасці, арганіацыю ўласных органаў кіравання. Увогуле стала магчымым вывучаць родную мову.
У дадатак выбары, якія прайшлі пасля паходу Чырвонай Арміі, насілі больш дэмакратычны характар, чым тыя выбары, што раней праходзілі ў Польшчы, бо да іх на вызваленых землях дапусцілі ўсіх дарослых. У выніку атрымаўся састаў дэпутатаў, што прынцыпова адлюстроўваў нацыянальную структуру насельніцтва гэтых земляў. Яшчэ адным вынікам уз’яднання стала тое, што ў 1941 годзе поўнасцю ліквідавалі беспрацоўе.
Гістарычныя прыклады нас вучаць, што згуртаванасць і згода, талерантнасць і паразуменне, павага адзін да аднаго — каштоўнасці, да якіх імкнецца кожны чалавек незалежна ад палітычных поглядаў. Жаданне жыць у міры і быць шчаслівымі аб’ядноўвае ўсіх нас. Гэта магчымасць для кожнага беларуса самарэалізавацца, адчуваць сябе патрэбным краіне, у якой ён нарадзіўся і жыве.
На долю нашага народа выпала нямала цяжкіх выпрабаванняў, самае страшнае з якіх — Вялікая Айчынная вайна. І мы, беларусы, павінны зрабіць усё, каб такое больш не паўтарылася. Толькі аб’яднаўшы намаганні, зможам захаваць сваю незалежнасць, дзякуючы чаму будзем працягваць жыць у сваёй краіне, дзе ёсць магчымасць вучыцца, атрымліваць прафесію, працаваць і ўпэўнена глядзець у заўтрашні дзень.
Віталій Матвіенка, старшыня раеннага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»:
— 17 верасня 1939 года з’яўляецца сімвалам аднаўлення гістарычнай справядлівасці ў стаўленні да беларускага народа. Менавіта гісторыя пераканаўча сведчыць, што немагчыма, калі народ падзелены на некалькі частак, захоўваць такую сітуацыю доўга. І ўсё роўна час расстаўляе ўсе кропкі над «і».
Дата 17 верасня абрана не выпадкова, яна прымеркавана да пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі. І пераважная большасць беларускіх гісторыкаў і іх расійскіх калег лічаць правільным менавіта так называць гэту ваенна-стратэгічную аперацыю. Зараз некаторыя псеўдагісторыкі сцвярджаюць, што да падзелу Польшчы прывяло заключанае з Германіяй пагадненне аб ненападзенні, так званы «пакт Молатава-Рыбентропа». Аднак пры гэтым пакідаюць «за рамкамі» факт, што падобныя дамовы з 1933 па 1939 гады, яшчэ да СССР, з нацыстамі падпісалі Велікабрытанія, Польшча, Францыя, Румынія, Літва, Італія, Данія, Эстонія, Латвія. Тым самым падштурхоўваючы іх ды паходу на ўсход.
Ва ўсе часы яднанне народа было, ёсць і будзе для нашай краіны галоўнай нацыянальнай ідэяй у духоўным і палітычным планах. Гэта тая гістарычная аснова, якая звязвае нашы мінулае, сучаснасць і будучыню. І хоць Дзень народнага адзінства — маладое свята, заснаванае ў 2021 годзе, ўсё-такі дзякуючы адзінству нашага народа мы сёння жывём у мірнай краіне і маем магчымасць спакойна працаваць, адпачываць і вучыцца.
Уладзімір Яцкевіч, старшыня раеннага савета ветэранаў:
— Першапачаткова Народны сход Заходняй Беларусі абвясціў 17 верасня Днём вызвалення працаўнікоў Заходняй Беларусі ад прыгнёту буржуазіі і рэакцыянераў. Менавіта ў такой якасці гэты дзень быў урачыста і шырока адсвяткаваны ў 1940 годзе ў абноўленай БССР. Але пасля Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў дзень 17 верасня ў апошні раз на агульнасаюзным узроўні быў адсвяткаваны ў 1949 годзе. Пасля ён адзначаўся ў Беларускай ССР неафіцыйна і максімальна сціпла. Абумоўлена гэта было тым, што цэнтральнае савецкае кіраўніцтва не лічыла апраўданым лішні раз крыўдзіць важнага палітычнага, эканамічнага і ваеннага саюзніка — Польшчу. Ненармальнасць такога становішча адзначылі ветэраны Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, і таму 22 верасня 1989-га на разгляд ЦК КПБ была вынесена прапанова аб усталяванні ў БССР грамадска-палітычнага свята — Дня ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР. У выніку Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР абвясціў 14 лістапада Днём уз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР: менавіта тады ў 1939 годзе быў прыняты адпаведны закон. Аднак з развалам СССР гэта дата таксама перастала адзначацца.
Сучасная дата — больш справядлівая і менавіта яна легла ў аснову ўстанаўлення Дня народнага адзінства. Кіраўнік дзяржавы вельмі выразна і прама пра гэта сказаў: «памяць аб падзеі жыве ў сэрцах беларусаў, таму што яна стала актам гістарычнай справядлівасці».
Сёння зноў збіраюцца цёмныя сілы, надыходзіць неспакойны час. І мы павінны зноў аб’яднацца, як зрабілі нашы продкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і процістаяць разнастайным цяжкасцям. Бо мы народ, які валодае сваёй культурай. Мы народ, які валодае сваёй багатай гісторыяй. Мы народ, які мае сваю зямлю і сваю дзяржаву.
Ульяна Апаляйчук, першы сакратар райкама ГА «БРСМ»:
— Памятаю, што ў першае святкавання 17 верасня ў 2021 годзе на пляцоўцы каля стэлы «Мінск — горад-герой» адбылася гарадская дзіцяча-маладзёжная акцыя «Мы — адзіныя!». А яшчэ прайшоў музычны марафон з адкрытым конкурсам інтэрнэт-челенджаў «Люблю Беларусь. Спяваю Беларусі». На Брэстчыне да 17 верасня былі прымеркаваны адкрыцці памятных дошак, абноўленага мемарыяла, музея. Конкурсы, флэшмобы, дыскусійныя пляцоўкі сабралі пераважна маладзёжную аўдыторыю. І гэта сведчыць, што яднаючае свята патрэбна менавіта для маладых беларусаў. Для моладзі нашай краіны Дзень народнага адзінства мае велізарнае значэнне, таму што выхоўвае пачуццё патрыятызму і гонару. Мы адзіныя, і ў гэтым наша сіла!
Падрастаючае пакаленне яшчэ толькі пазнае свет. І яно павінна бачыць, што жыве ў выдатнай краіне — Беларусі і належыць да самай мірнай і адзінай нацыі. Толькі ў нашых сілах захаваць тое, што мы маем цяпер, што немагчыма, калі забудземся на такім шляху пра моладзь. Асабліва вялікая адказнасць будучых пакаленняў. Я лічу, што мы павінны, ствараючы нешта новае, ашчадна і адказна ставіцца да нашага гістарычнага мінулага.