Вакцынацыя і іншыя меры прафілактыкі кавіду па-ранейшаму не губляюць актуальнасці. У мінулым месяцы не пераставалі нагадваць пра гэта і журналісты «раёнкі». Мы сачылі за статыстыкай па вакцынацыі ў раёне, расказвалі, колькі дзяцей захварэла на COVID, пазнаёміліся з работай «хуткай дапамогі» і нават зазірнулі ў рэанімацыю. Аднак, акрамя тэмы здароўя, у кастрычніцкі ТОП матэрыялаў на сайце, у месенджарах і сацсетках увайшлі і іншыя матэрыялы.
Пачнём агляд з сайта www.budni.by. Пяты радок самых папулярных публікацый займае святочнае апытанне, падчас якога пружанцы ўзгадвалі сваіх першых настаўнікаў. Чацвёртае месца – у рэпартажу з рэанімацыі Пружанскай ЦРБ. На трэцім радку ўпэўнена размясціўся яшчэ адзін рэпартаж — з сельскагаспадарчага кірмашу «Пружанская восень». Другое месца заняў нарыс пра Вольгу і Сяргея Калютаў, якія адзначылі «сярэбраны» юбілей сямейнага жыцця. Ну, а больш за ўсё зацікавіла наведвальнікаў інфармацыя пра тое, якія жанчыны раёна атрымалі ордэн Маці.
У групах «Раённых будняў» у сацсетках найбольшую колькасць падабаек набралі матэрыялы пра медыкаў. У нашых суполках «УКантакце» і «Аднакласнікі» самым папулярным стаў аповед пра шматдзетную маму, фельчара «хуткай дапамогі» Вольгу Кардзіс, якая 14 кастрычніка атрымала званне «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь». У групе https://www.facebook.com/budni.by больш за ўсё лайкаў сабраў матэрыял пра работу «хуткай дапамогі» ва ўмовах COVID-19. Фотаздымкі фельчараў найбольш спадабаліся нашым падпісчыкам у https://www.instagram.com/budni.by/.
Падобная карціна склалася ў нашай суполцы «Пружаны | Раённыя будні» ў Viber. Матэрыял пра сям’ю Калютаў тут заняў другое месца, пра Вольгу Кардзіс – трэцяе. А вось на першым размясціўся ранішні пост за 20 кастрычніка, у якім мы расказвалі пра дзень нараджэння нашай газеты.
Падпісчыкаў канала t.me/budniby зацікавілі іншыя навіны. Найбольшую колькасць праглядаў тут набрала адна з афіш выхадных кастрычніка. Дарэчы, яе мы публікуем кожную пятніцу, таму, каб быць у курсе, падпісвайцеся на наш Telegram. Другое месца ў гэтым месенджары займае інфармацыя пра тое, што ваенкамат напярэдадні Дня маці павіншаваў матулю загінулага ў Афганістане Уладзіміра Чарнака.
Новы месяц прынясе і новыя тэмы для нашых карэспандэнтаў. Каб нічога не прапусціць, падпішыцеся на «раёнку» (кошт падпіскі не змяніўся!) і сачыце за абнаўленнямі нашых электронных рэсурсаў.
Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла