Среда, 6 ноября 2024

Медустановы раёна ў майскія святы працуюць без пераносаў

311

Як будуць працаваць установы аховы здароўя ў святочныя майскія дні, расказалі ў Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Так, 1 мая (серада), у Свята працы, а таксама 9 мая (чацвер), у Дзень Перамогі, і 14 мая (аўторак) — на Радаўніцу — работа будзе арганізавана па графіку святочнага дня. Пры неабходнасці атрымання медыцынскай дапамогі неабходна звяртацца ў прыёмны пакой (ён працуе кругласутачна) або выклікаць хуткую дапамогу па нумары 103.

Гэта ж датычыцца нядзель 12 і 19 мая, у якія, згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя, работа арганізуецца па графіку выхаднога дня.

10 мая (пятніца) і 13 мая (панядзелак) паліклініка Пружанскай ЦРБ і ўсе іншыя медыцынскія амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі і падраздзяленні раёна будуць прытрымлівацца графіка звычайнага працоўнага дня, з 8.00 да 20.00 гадзін.

У суботнія дні, 11 і 18 мая, прыём пацыентаў будзе весціся па традыцыйным суботнім графіку — з 9.00 да 15.00 гадзін.

Уладзіслаў Шпарла