Понедельник, 2 декабря 2024

Медсестра из Ружан: «Всегда хотела вернуться на малую родину»

1 902

Медыцынская галіна раёна пастаянна папаўняецца новымі кадрамі. Летась, напрыклад, Ружанская гарбальніца стала першым працоўным месцам для чатырох маладых спецыялістаў. Амаль два гады таму, пасля заканчэння Слонімскага медкаледжа, вярнулася на сваю малую радзіму і Вераніка Кавальчук.
Вераніка шчыра прызнаецца: да таго моманту, як заканчвала школу, так і не вызначылася з прафесіяй, таму вырашыла паступаць у Слонім за кампанію з сяброўкай. Вось так яна і стала першым медыкам у сям’і.
Хаця выбар і не быў абдуманы, але дзяўчыне пашанцавала: медыцына аказалася яе стыхіяй. Цяпер праца ў гэтай галіне выклікае толькі станоўчыя эмоцыі і адно задавальненне.
— Многія імкнуцца «размеркавацца» ў вялікі горад. Мой сярэдні бал дыплома дазваляў рабіць выбар, але мне заўсёды хацелася вярнуцца ў Ружаны, — прызнаецца медсястра функцыянальнай дыягностыкі Ружанскай паліклінікі. — І ведаеце, ніколькі не шкадую, што я прыехала дамоў.
Штодзень Вераніка Кавальчук робіць кардыяграмы і спіраграмы каля паўсотні пацыентам, накіраваным да яе ўрачамі альбо для праходжання прафесійнага агляду.
«Вельмі добрасумленная, адказная, дысцыплінаваная, граматная»,— так гавораць пра Вераніку Віктараўну і задаволеныя пацыенты, і калегі са стажам.
Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *