Вторник, 18 февраля 2025

Медработнікаў раёна павіншавалі з прафесійным святам падчас канцэрта ў Палацы культуры (+ фота)

720

З самага нараджэння і на працягу ўсяго жыцця мы аказваемся пад пільнай увагай медыцынскіх работнікаў. Яны захоўваюць і падтрымліваюць галоўную каштоўнасць грамадства – здароўе людзей, ад іх прафесійнага майстэрства, адданасці справе залежыць так многа – чалавечае жыццё.

16 чэрвеня ў гарадскім Палацы культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае людзям у белых халатах.

Да медыцынскіх работнікаў са словамі віншавання звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. Міхаіл Міхайлавіч падзякаваў медработнікам за штодзённую шчырую працу, узгадаў няпростыя часы выбуху каранавіруснай інфекцыі і годны адпор, які прафесіяналы сваёй справы далі невядомай хваробе, пажадаў, каб медыкі засталіся «крыху беспрацоўнымі» і ўручыў узнагароды.

Добрыя словы прысутным таксама дарылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і галоўны ўрач Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Юзько.

Падчас святочнага мерапрыемства ў адрас урачоў, медсясцёр, фельчараў, санітараў гучала невычэрпная колькасць прыемных слоў, музычныя віншаванні ад артыстаў Палаца культуры, а таксама ад саміх віноўнікаў урачыстасці. Медыцынскія работнікі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы свайго прафесійнага свята і годна выступілі для сваіх калег.

Юлія Янушка. Фота Кацярыны Масік

Фотаальбомы з канцэрта: https://vk.com/album-23306785_293863908 і https://ok.ru/group/50400804208776/albumEdit/963201111688