Суббота, 18 января 2025

Медальная стала рэспубліканская спартакіяда па веласпорце для пружанца Дзяніса Бараноўскага

309

Галоўныя старты сезона прайшлі і ў пружанскіх веласіпедыстаў. З 12 па 16 чэрвеня яны прымалі ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе ў Мазыры.

Прадстаўляць каманду першага рэгіёна на спаборніцтвы адправіліся Дзяніс Бараноўскі і Аліна Якута, выхаванцы трэнера Юрыя Валкавыцкага.

Праграма спаборніцтваў была па-сапраўднаму насычанай. Першы дзень адкрылі індывідуальныя гонкі, і ў гэты ж дзень адкрыў лік асабістым узнагародам наш Дзяніс Бараноўскі. Спартсмен заваяваў сваё першае золата.

У другі адбылася змешаная эстафета. Тут нашай камандзе літаральна крыху не хапіла, каб зачапіцца за п’едэстал — чацвёртае месца. А вось пасля групавой гонкі на 60 км Дзяніс зноў быў у ліку пераможцаў, ён заваяваў бронзавую ўзнагароду.

Завяршылася спартакіяда пераможнай для Дзяніса Бараноўскага гонкай-крытэрыумам. Хлопец па яе выніках стаў лепшым і, як і ў першы дзень, заваяваў залатую ўзнагароду.

Нагадаем, што веласіпедысты трэніруюцца на базе СДЮШАР г. Пружаны, дзе адкрыта аддзяленне веласпорту ад Брэсцкай СДЮШАР прафсаюзаў.

Уладзіслаў Шпарла