Суббота, 13 декабря 2025

Махлярцы з г.п. Шарашэва, якая незаконна завалодала чужымі банкаўскімі рэквізітамі, пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі

791

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзве крымінальныя справы.

Ураджэнка г.п. Шарашэва, знаходзячыся ў г.п. Ружаны, у перыяд з 1 па 10 мая 2022 года неправамерна завалодала рэквізітамі банкаўскай плацежнай карткі трымальніка ААТ «ААБ Беларусбанк». Пасля з выкарыстаннем рэквізітаў актывавала картку ў дадатку «М-Банкінг» на сваім мабільным тэлефоне. А ў перыяд з 20 па 22 чэрвеня атрымала несанкцыянаваны доступ да карт-рахунку пацярпелага і ўкрала з яго 265 рублёў. Аматарцы лёгкіх грошай пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.