Па даручэнні старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча павіншаваць мам, якія зараз знаходзяцца ў радзільным доме райбальніцы і зусім нядаўна нарадзілі дзетак, прыехала начальнік адзела ЗАГС Наталля Цібароўская.

Віншавальныя паштоўкі і падарункі прымалі Анастасія Дабравольская, Крысціна Бондар, Марына Гвозд, Кацярына Дарава, Аляксандра Куцко, Кацярына Курыловіч.

Самае галоўнае, што нашы мамы і іх немаўляты здаровыя і добра сябе адчуваюць.
Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік