Воскресенье, 19 января 2025

Матацыклістам праезд закрыты. Тлумачым, што за новыя знакі з’явіліся ў цэнтры Пружан

526

Новыя дарожныя знакі з’явіліся на некаторых цэнтральных вуліцах райцэнтра. Што яны азначаюць і чаму менавіта на канкрэтных участках? Адказвае начальнік аддзялення ДАІ Сяргей Мышкевіч:

— Устаноўка знакаў, якія забараняюць рух матацыклаў і мапедаў з 22.00 да 6.00 на частках вуліц Савецкай і Паркавай звязана з вялікай колькасцю зваротаў жыхароў мясцовых шматпавярховак са скаргамі на матацыклетныя гонкі ў начны час. Справа ў тым, што ў моладзі з’явілася новая прыхільнасць ганяць на двухколавым мотатранспарце ў зоне гарадскога парку.

Гэтыя дарожныя знакі з’яўляюцца пастаяннымі, хаця больш разлічаны на летні перыяд, калі актыўна выкарыстоўваюцца матацыклы і мапеды. Але на зіму ніхто іх дэманціраваць не будзе.

Варта нагадаць яшчэ два моманты. Па-першае, за парушэнне патрабаванняў дарожнага знака ў адпаведнасці з ч. 8 арт. 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, калі ў вызначаны час на тых участках будуць затрыманы матацыкліст або мапедыст, то яму будзе пагражаць штраф ад 1 да 5 базавых велічынь. А па-другое, гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на жыхароў абмежаваных вуліц, якія маюць права вяртацца дадому на матацыкле або мапедзе ў любы час.

Алег Сідарэнка

Фота Кацярыны Масік