Среда, 19 февраля 2025

Мария Кунда: «Спорт научил улыбаться неудачам»

864

Хаця для Марыі Кунда, кандыдата ў майстры па турыстычных відах спорту, менавіта з гэтага ўсё і пачыналася. Як успамінае дзяўчына, пяць гадоў таму ў Старавольскую школу, дзе тады яна вучылася, завітаў С.В.Зелянееў з прапановай займацца ў гуртку «Юны турыст».


— Тады запісалася вялікая колькасць дзяцей, хаця з пачаткам заняткаў большасць адсеялася,— расказвае Марыя.— І засталіся самыя стойкія, сярод якіх была і я. Праз некаторы час не пашкадавала, бо мяне вельмі захапіла тое, чаму нас навучаў Сяргей Валер’евіч.
Асабліва запомнілася, як ён прывучаў пераадольваць цяжкасці, не здавацца перад імі і вучыцца на сваіх памылках. Успамінае дзяўчына і пра свае першыя спаборніцтвы: як нічога не атрымлівалася, колькі слёз пралілі спарт-сменкі. Перамогі або паражэнні Марыя ўспрымае, як сапраўдную школу жыцця.
— Калі ўдавалася перамагчы: заваяваць золата або трапіць у лік прызёраў, то міжволі адчувала гонар за свае магчымасці. Гэта была сапраўдная «зорная хвароба». Але, на шчасце, за ўзлётам шлі падзенні, якія «ставілі на месца».
Няўдачы не адбівалі жадання працягваць спартыўную кар’еру. Наадварот, Марыя пачынала больш упарта займацца, бегаць, павышаючы свае фізічныя здольнасці. Што прыносіла вынікі на чарговых спаборніцтвах. У якасці прыкладу спарстменка прыводзіць свае ўражанні ад удзелу ў турыстычным злёце навучэнцаў Саюзнай дзяржавы, які праходзіў мінулым летам у Смаленскай вобласці. Тады дзяўчыне ўдалося прадэманстраваць свой спрыт, атрымаць заслужаную ўзнагароду, упэўніцца, што дасягнула ўсіх магчымых вяршынь… Але праз пару месяцаў прыняла ўдзел у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па турыстычна-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму, на якім… прыйшла ў ліку апошніх.
— Гэты вынік зноў прымусіў мяне ўзмоцнена займацца.
Дарэчы, Марыя цяпер так і ўспрымае перашкоды: як трамплін для скачка ўверх. Калі з дзевяцігодкі пераходзіла вучыцца ў дзясяты клас, то выбрала СШ №1. Цяпер стараецца атрымаць самыя грунтоўныя веды, каб паказаць выдатныя вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні, паступіць у ВНУ.
У будучым дзяўчына не думае стаць прафесійнай спартсменкай. У той жа час не лічыць, што пяць гадоў, аддадзеных спорту, прайшлі дарэмна:
— Па-першае, я навучылася быць камунікабельнай, знайшла шмат сяброў як побач, так і далёка за межамі Беларусі. Па-другое, спорт прывучыў мяне стойка пераносіць няўдачы, вучыцца на іх, каб выкарыстоўваць у якасці падмурка для руху наперад.
Турыстычны спорт настолькі змяніў жыццё дзяўчыны, што адбіў-ся нават на хобі Марыі: захапляючыся кнігамі, яна паступова стала чытаць такія творы, дзе апісваецца станаўленне героя. Гэта могуць быць розныя жанры — ад дэтэктываў з фантастыкай да раманаў пра каханне. Галоўнае, — атрымаць нешта новае для сябе, знайсці параду або адказ, як выходзіць са складаных сітуацый. Без пераболь-швання можна сказаць, што спорт для Марыі Кунда стаў пуцёўкай у дарослае жыццё. Таму яна раіць усім таксама адшукаць нешта цікавае ў турызме. Якім чынам? А на гэтае пытанне кожны павінен сам знайсці адказ.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).