Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Аляксандр Ляўчук правёў маніторынг цэн у магазінах спажыўкааперацыі горада Пружаны.

У час наведвання магазіна «Палявы» ў Пружанах у маніторынгу цэн прынялі ўдзел намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ларыса Жуковіч і галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Пружанскага райвыканкама Інэса Шука.
Галоўная ўвага падчас маніторынгу надавалася выкананню Пастановы Савета Міні-страў Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн» і іншым нарматыўным дакументам у галіне рэгулявання цэн у сістэме гандлю Рэспублікі Беларусь.
— Што да магазіна «Палявы», то тут работа наладжана ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, — адзначыў дэпутат Аляксандр Ляўчук. — У гэтым гандлёвым аб’екце пакупнікам прапануецца шырокі асартымент мясных, рыбных, малочных прадуктаў, а таксама агародніны і садавіны. Магазін аформлены да навагодніх святаў ялінкамі, разнастайнымі элементамі дэкору, на вітрынах прадстаўлены багаты выбар кандытарскіх вырабаў і гатовых навагодніх падарункаў.
Па словах загадчыцы магазіна Ліліі Буната, высокая якасць работы гандлёвага аб’екта забяспечваецца адказным стаўленнем да сваёй працы абсалютна кожнага члена дружнага калектыву, які складаецца з дванаццаці чалавек.
Падчас наведвання «Палявога» дэпутат Аляксандр Ляўчук таксама абмеркаваў з прадстаўнікамі райспажыўтаварыства і эканамічнага ад-дзела райвыканкама надзённыя пытанні і перспектыўныя задачы ў сістэме гандлю. Напрыклад, было закранута пытанне абслугоўвання малых населеных пунктаў спажыўкааперацыяй з дапамогай аўтамагазінаў.
— Гэта вельмі важны аспект: неабходна, каб усе жыхары маленькіх вёсак былі ахоплены гандлёвым абслу-гоўваннем, — заўважыў Аляксандр Ляўчук.

Да слова, прадстаўнікамі райспажыўтаварыства было выказана пажаданне аб кампенсацыі за кошт бюджэтных сродкаў транспартных расходаў пры выкарыстанні аўтамагазінаў для абслугоў-вання пакупнікоў у населеных пунктах, дзе пражывае невялікая колькасць жыхароў. Пружанскі раён даволі вялікі і па працягласці, і па колькасці вёсак, што абслугоўваюцца аўтамагазінамі. Дзякуючы рэалізацыі агучанай прапановы значна зменшыліся б выдаткі спажыўтаварыства на транспарт. Дэпутат абязаў узяць пад увагу гэтае пытанне.
Таццяна Кашкан