Понедельник, 16 сентября 2024

Малышка, которая родилась в Пружанах в Международный день мира, получила подарок от районной организации «Белорусский фонд мира»

2 253

Вольга і Віктар Карпызы шчыра прызнаюцца: калі грамадскасць адзначае Міжнародны дзень міру, не мелі ніякага ўяўлення. Пакуль 21 верасня ў іх сям’і не адбылося папаўненне…
Вольга Сяргееўна і Віктар Мікалаевіч выхоўвалі дзвюх дачок — Вікторыю і Дар’ю. У «пошуках» хлопчыка, як прызнаецца сама мама, рашыліся на трэцяе дзіця. І вось крыху больш за месяц таму сталі шматдзетнымі бацькамі. Хаця насуперак чаканням на свет з’явілася дзяўчынка, Карпызы ўсё роўна былі вельмі рады папаўненню ў сям’і. А тут яшчэ і нечаканая навіна: іх маленькая Ганнушка (так назвалі дзіцятка), аказваецца, атрымала статус «дзіця міру». Менавіта з гэтай нагоды старшыня раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру» Мікалай Кудравец і яго намеснік Таццяна Гаманчук на мінулым тыдні і завіталі ў госці да шматдзетнай сям’і. З пажаданнямі здароўя і шчасця госці ўручылі маме кветкі і сертыфікат, якім дзяўчынцы прысвоены адпаведны статус і які дае права яшчэ і на атрыманне грашовай прэміі.
Варта адзначыць, правядзенне падобнай акцыі, прымеркаванай да Дня міру, на Пружаншчыне з’яўляецца добрай традыцыяй.
Да слова, Вольга — медсястра хірургічнага аддзялення Пружанскай ЦРБ, Віктар працуе цесляром у ПМК-22. Сёння Карпызы жывуць у доме, які дастаўся ім ад родных. З улікам таго, што цяпер сям’я з’яўляецца шматдзетнай, яны думаюць над паляпшэннем жыллёвых умоў.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *