ААТ «Пружанскі малочны камбінат» увайшло ў рэйтынг найбуйнейшых малочных кампаній Рэспублікі Беларусь.
Яго склалі кансалтынгавая кампанія Streda Consulting, інфармацыйнае агенцтва Milknews і Нацыянальны саюз вытворцаў малака (Саюзмалако) Расіі.
Асноўны крытэрый рэйтынгу – сукупная выручка. У спіс увайшлі 20 самых буйных малочных вытворцаў Беларусі. ААТ «Пружанскі малочны камбінат» размясціўся на 16-ым радку спіса. Дарэчы, у параўнанні з 2019 годам прадпрыемства палепшыла пазіцыі: тады яно займала 19-е месца.
Уладзіслаў Шпарла