Среда, 19 февраля 2025

Маладзёжныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні ў Пружанах і Ружанах

175

Удзел у Рэспубліканскім маладзёжным кірмашы вакансій прымуць усе раёны Брэсцкай вобласці.

Кірмашы праходзяць на працягу гэтага тыдня, па 26 красавіка ўключна.

Заўтра, 24 красавіка, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама правядзе маладзёжны кірмаш вакансій у Пружанах. Мерапрыемства пройдзе ў гарадскім Палацы культуры (вул. Савецкая, 10) з 14.30 да 16.00 гадзін.

У пятніцу, 26 красавіка, маладзёжны кірмаш вакансій пройдзе ў Ружанскай СШ імя К. Марача (г.п. Ружаны, вул. К. Марача, 2). Час правядзення – з 14.30 да 15.30 гадзін.