Воскресенье, 6 октября 2024

Маладзёжны экіпаж Аляксандра Сямашкі і Цімафея Мелеша з «Велікасельскага Агра» намалаціў 3 тысячы тон

305

Вызначыўся чацвер і яшчэ адной прыемнай падзеяй. Маладзёжны экіпаж з ААТ «Велікасельскае Агра» у складзе Аляксандра Сямашкі і Цімафея Мелеша прымаў віншаванні з намалотам у… 3000 тон!

Трэба сказаць, што хлопцы ў раённых лідарах з самага пачатку сёлетняга жніва. Віншавалі старшага камбайнера Аляксандра Сямашку і камбайнера Цімафея Мелеша на палетку каля вёскі Юхнавічы.

Новых перамог на жніве-2023, упэўненасці ў заўтрашнім дні жадалі высокія госці з Брэста — першы намеснік старшыні Брэсцкага албвыканкама Валянцін Зайчук і выконваючы дырэктар Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза Сяргей Ашмянцаў.

Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч адзначыў, што кожны з камбайнераў гаспадаркі ўносіць вялікую лепту ў агульную справу па ўборцы зерня. За гэта ўсім нізкі паклон!

Дырэктар сельгаставарыства Васіль Севасцьянчык звярнуў увагу прысутных на тое, што ў гісторыі гаспадаркі гэта першыя 3000 тон, і падкрэсліў, што толькі дзякуючы самаадданай працы работнікаў «Велікасельскае Агра» развіваецца, будуюцца планы.

На памяць пра значную падзею пераможцам уручаны бензапіла, электраінструмент, падарункавыя сертыфікаты.

Што сказаць, хлопцы — проста малайцы! Цяпер збаўляць тэмпаў ніяк нельга, бо на вас раўняюцца іншыя. Таму толькі наперад, да чарговых вышынь!

Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік

Фотаальбомы з віншавання глядзіце тут: https://vk.com/album-23306785_295429902 і https://ok.ru/budni/album/965983060104