Понедельник, 21 апреля 2025

Маладыя грамадзяне Беларусі

508

Напярэдадні і ў сам Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне праходзіць акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!»
Хлопчыкам і дзяўчынкам, узрост якіх дасягнуў 14 гадоў, уручылі пашпарты грамадзяніна Беларусі. Разам з пашпартам нашым юным пружанцам яшчэ падарылі маляўнічае выданне «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь», вокладку для пашпарта і альбом Уладзіміра Ліхадзедава «Падарожжа ў часе».


Свой першы дакумент рабяты атрымалі з рук старшыні Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалая Кудраўца. Першы сакратар раённага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Ульяна Апалейчук уручыла
членскія білеты гэтай масавай маладзёжнай арганізацыі. У добры шлях нашы юныя грамадзяне краіны!

Віктар Ільюшчанка

На здымку: вучні 8 класа СШ № 5 г. Пружаны Марыя Ваўчок, Мікіта Селівонец, Паліна Каляда і Карына Шчубрэт атрымалі свой першы і самы галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.