Вялікдзень — светлае, добрае свята шчасця і прыгажосці, яно нясе надзею, каб людзі сталі дабрэйшымі. У гэты дзень хочацца дзяліцца радасцю з навакольнымі, дарыць падарункі. І традыцыйным падарункам на Вялікдзень з’яўляецца афарбаванае яйка, як сімвал нараджэння новага жыцця.

Напярэдадні свята ўдзельніца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН» Ала Байко падзялілася радасцю з гасцямі і правяла майстар-клас па вырабе велікоднага сувеніра, які будзе выдатным падарункам і ўпрыгожваннем велікоднага стала.
Творчасць. Слова значнае і заўсёды такое новае. У ім змяшчаецца столькі граняў, столькі ідэй, планаў і радасці новых адкрыццяў! Выдатна, што творчасць аб’ядноўвае людзей розных узростаў. І Ала Мікалаеўна сваім прыкладам вучыць іншых ствараць. Прыемна бачыць шматграннасць яе ўменняў. Нядаўна яна дзялілася з наведвальнікамі аддзялення і чытачамі «раёнкі» кулінарнымі сакрэтамі, а цяпер вось — прафесійнымі прыёмамі рука-дзелля.

Ала Байко — гэта той чалавек, які ўмее бачыць рэчы ў новым, незвычайным ракурсе, выкарыстоўвае свае магчымасці, укладвае ў канчатковы вынік нейкія аспекты сваёй асобы, удыхае жыццё ў свае творы. У яе заўсёды шмат ідэй, планаў і радасці новых адкрыццяў.
З велізарным задавальненнем падзялілася Ала Мікалаеўна з гасцямі гісторыяй Вялікадня, раскрыла перад імі багацце традыцый урачыстасці гэтага дня. І навучыла жадаючых рабіць незвычайныя сувеніры.

У выніку творчай гадзіны з’явіліся дзіўныя, яркія і разнастайныя падарункі на Вялікдзень, напоўненыя духам традыцый і творчасці. Кожны сувенір, упрыгожаны з любоўю, стаў знакам не толькі самога свята, але і добрых пажаданняў і радасных эмоцый.
Падзяліліся сваімі напрацоўкамі, ідэямі і незвычайнай прыгажосцю і іншыя нашы рукадзельніцы. А для кагосьці знаёмства з займальным светам ручной творчасці, магчыма, стане штуршком, каб знайсці свой творчы шлях ці новае хобі.
Алена Смірнова, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Пружанскага ТЦСАН.
Фота аўтара