Понедельник, 2 декабря 2024

Майскі ТОП: прафесіяналы сваёй справы і яркія падзеі

302

Так атрымалася, што нам не ўдалося падвесці вынікі і расказаць вам пра самыя папулярныя інтэрнэт-публікацыі «раёнкі» за красавік. Прапускаць агляд па выніках апошняга месяца вясны не станем. Параўноўвайце са сваім асабістым ТОПам!

Матэрыялам месяца можна смела назваць рэпартаж з акушэрскага і гінекалагічнага аддзялення стацыянара Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Ён знаходзіцца на першым месцы па праглядах на сайце, набраў найбольшую колькасць рэакцый у Facebook і Instagram (у апошнім — больш за 560 «падабаек»).

Калі казаць пра сацсеткі яшчэ, то падпісчыкам групы «Все новости города Пружаны на budni.by!» «УКантакце» больш за іншыя спадабаўся рэпартаж з адкрыцця абноўленага помніка-самалёта МіГ-17 у райцэнтры. Удзельнікі групы «Пружаны. Все новости на budni.by» на «Аднакласніках» найбольшую колькасць «класаў» паставілі матэрыялу пра жыхарку Смаляніцы Людмілу Яроцкую, якая прымала ўдзел у праекце «Культурная спадчына Беларусі».

Па-рознаму размеркаваліся перавагі ў нашых каналах у Viber і Telegram. Тым не менш, пост-лідар мая аднолькавы — гэта святочны салют у Пружанах на Дзень Перамогі. У Viber падпісчыкі пакінулі пад ім больш за 70 рэакцый, што з’яўляецца пэўным рэкордам для канала, у Telegram — больш за 30. На другім месцы ў Viberсвяточнае шэсце падчас святкавання 9 Мая. Трэцяе займае паведамленне пра тое, што Пружанскі малочны камбінат атрымаў узнагароды конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь-2022» (больш за 30 рэакцый на кожнай навіне).

У Telegram-канале Budni.by на другім і трэцім месцах — фотафакты. Другі радок у фотаздымка, які паказвае працэс афарбоўкі дома па вул.
Р. Шырмы ў Пружанах
. Трэці — у здымка ад пружанскіх энергетыкаў. Яны зафіксавалі, як кот у в. Клетнае Шаняўскога сельсавета крадзецца па слупе да буслянкі.

Вяртаемся да сайта www.budni.by. На другім месцы майскага ТОПа — рэпартаж з мерапрыемства ў ЗАГСе, падчас якога ўшаноўвалі юбіляраў сямейнага жыцця. Трэцяе і пятае месцы займаюць матэрыялы Валерыі Адамчук — студэнткі факультэта журналістыкі БДУ, якая ў маі праходзіла на базе «Раённых будняў» сваю практыку. Нам здаецца, што гэта добры паказчык таго, што гэтая самая практыка ўдалася. Такім чынам, трэцяе па праглядах — інтэрв’ю з заснавальніцай клуба танцавальнага фітнесу «Нічога лішняга», які працуе ў Ліноўскім СДК, ліцэнзаваным трэнерам па зумбе, кіраўніком дзіцячага тэатра мініяцюр «ТМІН» Вольгай Ільіч. Замыкае ТОП-5 рэпартаж з конкурсу «Каралева Вясна» для жанчын «залатога ўзросту». На чацвёртым — вялікі рэпартаж са святкавання пружанцамі 78-й гадавіны з Дня Перамогі.

Нягледзячы на тое, што ў маі не выйшла новых ролікаў на нашым YouTube-канале, падпісчыкі і не толькі актыўна пераглядалі старыя. Глядзіце іх і вы. Не забывайцеся, што актуальныя відэа мы публікуем на галоўнай старонцы сайта. Таксама слухайце кожную сераду ў 12.00 гадзін на «Радыё Брэст» (хваля 105.6 FM) праграму з навінамі Пружанскага раёна. Падпісвайцеся на нашы электронныя рэсурсы — групы ў сацсетках, каналы ў месенджарах, YouTube-канал, але пры гэтым не забывайцеся пра традыцыйную друкаваную версію.

Падпіска на 2-е паўгоддзе працягваецца.

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла