Понедельник, 21 апреля 2025

«Любовь не гаснет и во время боя…»

415

У рэдакцыйным архіве захоўваецца фота: малады афіцэр з двума кубікамі і «малаточкамі» на пятліцах — лейтэнант інжынерных войскаў (такія знакі адрознення былі ў Чырвонай арміі да ўвядзення пагонаў у 1943 годзе). Прыгожы адкрыты твар, хваля непаслухмяных валасоў. Некалі здымак прынёс Міхаіл Аркадзьевіч Шульман, які збіраў звесткі пра воінаў, што бралі ўдзел у баях за Пружаны ў ліпені 1944-га, і шчодра дзяліўся сваімі знаходкамі з чытачамі «раёнкі».
На фота Іван Гардзеевіч Мельнікаў, інжынер 9-й танкавай брыгады. Яго прозвішча ёсць і на адной з пліт брацкай магілы на гарадскіх могілках, толькі званне — падпалкоўнік. Дата смерці — 25 ліпеня 1944 года. Што наогул вядома пра гэтага чалавека? Паспрабавала даведацца, а ў выніку акунулася з галавой у неверагодную гісторыю кахання і ратнага подзвігу.

*
Біяграфія Івана Гардзеевіча Мельнікава, знойдзеная ў сетках інтэрнэту, змясцілася ў некалькі радкоў. Нара-дзіўся ў Хабараўску 25 лютага 1912 года, у снежні 1933-га быў прызваны ў армію, стаў кадравым вайскоўцам. Тады ж ажаніўся, стаў бацькам двух дзяцей. А ў чэрвені 1941-га сямейную ідылію разбурыла Вялікая Айчынная вайна…
Вось, здавалася б, і ўсё. Вайна пачала новы адлік жыцця савецкіх лю-дзей і, нібы катком, прайшла па лёсах, па сямейных гнёздах. Але ні доўгае расстанне, ні велізарныя адлегласці не сталі перашкодай для сапраўднага кахання. Белакрылымі птушкамі ляцелі лісты ад Івана Ларысе, ад Ларысы Івану.

«15 февраля 1942 г.
Привет милой, дорогой, любимой Ларочке!
Вот прошло 8 дней, а от тебя нет и нет письма. Как трудно и скучно, когда нет от милой, любимой долго весточки. А может ли быть это в жизни, чтоб любимые писали редко друг другу? Нет… Ларочка! Я всегда с тобой, всегда ты со мной, разве можно забыть!.. Да и прожить 8 лет — это тоже что-то значит, наших 8 счастливых лет.
Получены твои письма, они со мной, где ты мечтать любила на заре… Когда я иду в бой кровавый, смертный иль грусть нахлынет на меня порой, я достаю в потрепанном конверте твое письмо, читаю. Дорогая! Любовь не гаснет и во время боя. Придет пора, врага мы победим, и я вернусь в родной город Хабаровск, и встретимся с тобой. Но только прежде жди победу! Жди — и сама ее готовь! Я лишь тогда домой приеду, когда воздастся кровь за кровь. С твоим письмом у сердца — цел и невредим.
Я понимаю, ты в ожидании писем дома томишься и глядишь в окно, а здесь грохот грома с пальбой сливается в одно.
Ну, ладно, прочитай эти стихи, разберись в них и ты поймешь меня, насколько мне грустно без тебя…
Твой любимый друг Ваня».

Вядома, можна паспрачацца, ці варта называць вершамі гэтыя, скажам так, не вельмі правільна зарыфмаваныя радкі. Але ці патрэбны спрэчкі, калі за кожным словам шчырыя прызнанні? Пачуцці моцнага мужчыны, які не прывык прыгожа казаць, але аддана кахае, таму словы кранаюць душу, ім верыш больш, чым іншым «правільным», «кніжным» прызнанням.

**
29 красавіка 1942 года Іван Мельнікаў атрымаў званне старшага лейтэнанта і новае прызначэнне — на Заходні фронт інжынерам адной з танкавых брыгад, якая ўваходзіла ў склад 9-га танкавага корпуса. Верагодна, у яго складзе прымаў удзел у баях на Курскай дузе. У жніўні 1943 года ён, ужо маёр, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, у лістападзе таго ж года атрымаў зорачкі падпалкоўніка і ордэн Чырвонага Сцяга.

«14 декабря 1942 г.
Привет милой дорогушке, любимой Ларочке!
Крепко-крепко жму ручку и целую милые алые губки. Привет сынуле Эдику и дочери Любочке! Папаше, мамаше, родным и знакомым.
Милая Лара! 18-й месяц пошел, как мы с тобой разъехались, 18-й месяц живем врозь. За этот период сердце не находит покоя, все находится в тревожном состоянии, сколько прошло мечтаний, сколько пришлось пережить…
Еще много суровых дней впереди, мы это должны пережить, и снова взойдет солнце над нашей землей, и снова мы будем жить, любить друг друга…».

**
Ішлі цяжкія ваенныя гады. А пачуцці не цьмянелі. Ларыса Мельнікава працавала ў школе, выхоўвала дзяцей (сыну ў 1944 годзе споўнілася 10 гадоў, дачка толькі пайшла ў яслі). З хваляваннем чакала лістоў ад мужа і пісала ў адказ пра здароўе малой, пра тое, што ўрадзілі бульбачка і капуста ў агародзе, а значыць, ужо няма пагрозы голаду, пра рамонт зношанага адзення-абутку да чацвёртай ваеннай зімы.
«…Сейчас переживаю самое тяжелое время, но с твердой гордостью могу сказать честно в глаза, Ванечка, что перестрадала и мучительно переживала тяжелые дни и месяцы, но не променяла ни на деньги, ни на кусок хлеба своей любви и преданности никому. Мерзла и голодала, но не соблазнялась на милость мужчин, которые этим часто теперь подкупают женщин. Меня согревала мысль о нашем будущем…».

«1 июля 1944 г.
Привет милому Ванечке!
Целую крепко и обнимаю со всей силой! Мы пока все живы и здоровы, чего и тебе желаем.
Ванечка! Сегодня получила от тебя письмо, из которого поняла, где ты находишься, и внимательно слежу за сообщениями Совинформ-бюро. С каким трепетом и тревогой я читаю эти строчки! Сегодня в газете прочитала о присвоении звания маршала Рокоссовскому, а его портрет вырвала на память, так как к нему большая симпатия со стороны всех людей и, в частности, меня.
Ванечка! С тревогой жду и читаю от тебя письма в связи с такими большими событиями, какие сейчас разыгрываются на фронтах. Да и как же не тревожиться и не волноваться! Ведь три года томительного ожидания, три года жду и жду, очень жду. И хочется сказать словами той артистки из «Воздушного извозчика», которая в трубку телефона с волнением говорила, чтоб передали ему: «Я его очень… очень… очень люблю». И вот я жду, потому что «очень… очень… и очень люблю…».

**
Франтавыя лісты праглядаліся цэнзурай, у іх нельга было называць месцы дыслакацыі часцей, раёны баёў. Але Ларыса Данілаўна правільна адгадала, сэрцам адчула недамоўленае мужам. Сапраўды, 23 чэрвеня 1944 года пачалася стратэгічная наступальная аперацыя «Баграціён». У вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у складзе 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі (а з 29.06.1944 — маршала Савецкага Саюза) К.К. Ракасоўскага літаральна з першых дзён прымаў удзел і 9-ы танкавы корпус. Ішлі праз Рагачоў, Жлобін, Бабруйск, Беразіно, Баранавічы, Слонім, Ружаны, Ваўкавыск, Пружаны…За гераізм пры вызваленні Бабруйска корпусу прысвоена ганаровае званне Бабруйскі, за ўдзел у вызваленні Баранавіч ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Узнагароды атрымалі таксама байцы і камандзіры, у т. л. ордэнам Айчыннай вайны I ступені 15 ліпеня 1944 года ўзнагародзілі начальніка інжынернай службы корпуса падпалкоўніка І.Г. Мельнікава.

(Заканчэнне ў наступным
суботнім нумары)

Падрыхтавала Ірына Сядова

На здымках: Ларыса Данілаўна Мельнікава, Іван Гардзеевіч Мельнікаў (фота з рэдакцыйнага архіва).

Выкарыстаны матэрыялы з сайтаў https://pamyat-naroda.ru і https://hkm.ru. Больш лістоў і фота — у групе Градэкаўскага музея ВКонтакте і Тэлеграм-канале.