
Вось урыўкі з хронікі
ліпеньскіх баёў
1944 года:
«Павярнуўшы на новы кірунак (да Пружан), 9-ы танкавы корпус абыходзіў адкрыты левы фланг праціўніка, які трымаў рубеж р. Ясельда. Рухаючыся па лясных дарогах і бездаражы, танкісты здзейснілі абыходны марш, адрэзалі шляхі адыходу пружанскай групоўцы праціўніка на захад. Да раніцы 16 ліпеня выйшлі на дарогу Пружаны — Відамля. Увесь дзень танкісты ўстойліва адбівалі напады праціўніка і вымусілі яго адыходзіць на паўднёвы захад, да Кобрына. Раніцай 16 ліпеня камандзір корпуса генерал-маёр Барыс Сяргеевіч Бахараў быў забіты, калі яго машына была абстраляна непадалёк ад вёскі Казіміраўка (р-н в. Шакуны) з нямецкай процітанкавай гарматы… Да зыходу 16 ліпеня ў корпусе заставалася 25 танкаў і 26 САУ — самаходных артылерыйскіх установак.
19-22 ліпеня корпус перанацэльваўся на Брэсцкі накірунак (тут быў адрэзаны і да 25 ліпеня вёў баі ў акружэнні сумесна з 4-м гвар-дзейскім кавалерыйскім корпусам)».

На шляху давялося папраўляць мост у раёне в. Галасяціна, будаваць пераправу праз раку Левую Лясную. Як раз гэтыя задачы і вырашаліся інжынернай службай.
У «Журнале баявых дзеянняў» за гэтыя дні паказваецца, што танкавыя злучэнні настолькі хутка наступалі, што да перадавых груп не паспявалі падвозіць масла, і яго даводзілася зліваць з падбітых машын.
Але вось ужо вызвалены Жабінка, Пелішча, Хмелева. 23 ліпеня з 5 раніцы 9 тк перадавым атрадам вёў бой за авалоданне пераправай праз раку Курніца.
24 ліпеня 23-я і 108-я танкавыя брыгады засяродзіліся ў лесе заходней Блювініч, 95 тбр — на паўночнай ускраіне Чарнаўчыц. Неабходна было перапраўляцца праз раку Лясная, але будаўніцтва пераправы затрымлівалі моцны агонь праціўніка і адсутнасць будматэрыялаў. На працягу ночы наводзілі пераправу ў раёне в. Сухарэвічы.
25 ліпеня да 10.00 пераправілася 108 тбр — і адразу разам з мотастралковай брыгадай і артылерыйскім палком уступіла ў бой па пашырэнні плацдарму на заходнім беразе ракі.
У 11.00 у раён пераправы выехаў начальнік інжынернай службы корпуса падпалкоўнік І.Г. Мельнікаў. Тут ён быў смяротна паранены ў жывот і дастаўлены ў медсанбат 61-й стралковай дывізіі, дзе пайшоў з жыцця ў 22.30.
Як паведамляецца ў данясенні пра страты, ён памёр у населеным пункце Івахнавічы, можна меркаваць, што тут і разгарнуўся медсанбат.
**
Івана Гардзеевіча Мельнікава пахавалі ў Пружанах, на цэнтральнай плошчы горада. Ужо пасля вайны астанкі яго і іншых пахаваных тут герояў перанеслі ў брацкую магілу на гарадскіх мо-гілках. Але гэта — ужо іншая гісторыя. А пакуль…
«9 августа 1944 г.
Милый, родной Ванечка! Целуем тебя крепко-крепко и обнимаем до боли.
Ванечка! Последнее письмо от тебя получила, писанное 27 июня, а сегодня уже 9 августа. Никакого терпения не хватает ждать так долго писем! Ведь это больше месяца ничего не сообщать о себе и нам не знать о тебе — это очень неприятно, тревожно, а тем более сейчас, когда такие большие события на фронте.

Ванечка! Работаю все лето на детплощадке в школе, но мысли все о тебе, о фронте. Милый и родной Ванечка! Знал бы ты, как хочется скорее встретиться, вместе жить, а не ждать бесконечно. Хочется и очень хочется увидеть и встретиться с папой со своим Любочке и Эдику. Им тоже надоело жить без папы. Им тоже хочется быть счастливыми.
Ванечка! Я больше всего беспокоюсь и волнуюсь о том, что так долго ничего не пишешь. Будто бы ты не молчал никогда без причины, а писал своевременно и аккуратно… И без писем нечем жить, живешь только ожиданием и надеждой. Веришь в будущее, поэтому есть желание жить, а иначе все кажется пустым, и в душе какая-то пустота и безнадежность.
Ванечка! Вот и опять наступила осень, а там и зима, четвертая за войну. Жутко представить. Буду надеяться на лучшее…
Целую крепко — твоя родная Лара. Жду и жду писем».
**
Ларыса Данілаўна Мельнікава перажыла каханага мужа, які назаўжды застаўся 32-гадовым, амаль на паўстагоддзя. Пасля яе смерці ў 1992 годзе беражліва захоўваемыя франтавыя лісты перайшлі да сына. А пазней Эдуард Іванавіч перадаў сямейны архіў у Хабараўскі краявы музей імя М.І. Градэкава. Каб навекі захаваць гісторыю кахання, якое жыве, як пісаў К. Сіманаў, «всем смертям назло», пакуль жывая памяць…
Падрыхтавала
Ірына Сядова
На здымках: апошняе фота падпалкоўніка
І.Г. Мельнікава; Іван Гардзеевіч Мельнікаў з сынам; пліта на брацкай магіле ў Пружанах.
Выкарыстаны матэрыялы з сайтаў https://pamyat-naroda.ru і https://hkm.ru. Больш лістоў і фота — у групе Градэкаўскага музея ВКонтакте і Тэлеграм-канале.