Сям’я пружанскіх урачоў Максіма і Таццяны Шамаль прытрымліваецца наступнага прынцыпу — жыць цікава, актыўна і ніколі не спыняцца ў самаўдасканаленні.

Гэта пацвердзяць і ў калектыве Пружанскай ЦРБ, дзе Максім працуе траўматолагам, а Таццяна — тэрапеўтам. Тое ж самае пра сям’ю Шамаль скажуць родныя, сябры і нават проста знаёмыя людзі.
Няма сумненняў, што актыўную жыццёвую пазіцыю сваім асабістым прыкладам маладыя бацькі фарміруюць і ў любімых сыночкаў — Мішы і Сашы.
Можа, з гэтага і пачынаецца перспектыўная, яскравая і якасная будучыня маладога пакалення, а па лагічным ланцужку — і роднага горада, роднай краіны? Не ведаем, як вы, а мы ўпэўнены ў гэтым!
Вольга Басак. Фота Кацярыны Масік