У Кобрыне на мінулым тыдні прайшоў традыцыйны лёгкаатлетычны турнір памяці Вячаслава Мікалаевіча Ніколенкі.
У дванаццатых па ліку спаборніцтвах, акрамя гаспадароў, паўдзельнічалі спартсмены з Магілёва, Добруша, Брэста, Івацэвіч, Бярозы і Пружан. Нашы землякі — навучэнцы ДЮСШ №1 — прадэманстравалі добрыя вынікі.
Так Ілья Місюк заняў першыя месцы ў спаборніцтвах па кіданні дыска і ядра. Дар’я Чайкоўская стала першай у забегу на 600 м. Залатыя ўзнагароды ў забегах на 60 і 300 м здолеў заваяваць Андрэй Літвіновіч.
Акрамя гэтага, яшчэ некалькі школьнікаў прывезла з Кобрына ўзнагароды за другое і трэцяе месцы.
А 14-15 верасня спартсмены ўдзельнічалі ў першынстве вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 2009-2010 г.н., што прайшло ў Брэсце. Зборная раёна заняла трэцяе месца.
Рыхтавалі сваіх выхаванцаў да турніраў трэнеры Сяргей Чайкоўскі, Яўген Данцоў, Васіль Зуй і Анастасія Пузанава.
Уладзіслаў Шпарла