Четверг, 22 января 2026

Лукашэнку прадставілі канцэпцыю новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. Дзё ён размесціцца і што ў ім будзе?

124

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 верасня сабраў нараду па пытаннях архітэктурнага рашэння і канцэпцыі экспазіцыі культурна-гістарычнага комплексу «Нацыянальны гістарычны музей», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў у пачатку мерапрыемства кіраўнік дзяржавы, на парадку дня нарады — прынцыповае і важнае пытанне для беларускай дзяржавы — аб будаўніцтве новага, сучаснага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. «Павінен быць нармальны музей, куды асабліва малады чалавек зойдзе і выйдзе, пераканаўшыся ў тым, што мы маем права на сваю дзяржаўнасць, мы яе дабіліся, заслужылі цяжкай працай, потам і крывёю, пражыўшы нават не стагоддзе, а тысячагоддзе. І вось яна, гісторыя — на вачах», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

«Што ні адбывалася б вакол краіны, як бы мы ні былі заняты бягучымі пытаннямі, пытанні дзяржаўнага будаўніцтва заўсёды будуць у цэнтры нашай увагі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

За 30 гадоў суверэннага шляху ў гэтым напрамку ў Беларусі, паводле слоў Прэзідэнта, зроблена нямала. «Мы вызначыліся з падыходамі да гісторыі беларускай дзяржаўнасці, у цэлым дзяржаўнай палітыкі ў сферы гісторыі. Перасталі саромецца некаторых перыядаў нашай гісторыі. Гаворым аб гэтым сумленна, адкрыта, так, як мы гэта разумеем. Гэта актуальна гучыць напярэдадні Дня народнага адзінства. Дык вось музей — гэта чарговы этап у гэтай справе», — адзначыў Прэзідэнт.

Плануецца, што Нацыянальны гістарычны музей размесціцца ў Цэнтральным раёне Мінска на ўчастку паміж пр. Пераможцаў — вул. Арлоўскай і ракой Свіслач. Тут жа, дзе раней працаваў парк «Дрымлэнд», прапануецца стварыць парк Народнага адзінства, які стане часткай водна-зялёнага дыяметра горада.

Планіровачнае рашэнне будынка Нацыянальнага гістарычнага музея паўтарае контур карты Беларусі. Экспазіцыя музея будзе змяшчаць экспанаты і інфармацыю аб гісторыі беларускіх зямель, пачынаючы са старажытных часоў і заканчваючы сучаснасцю.

БЕЛТА