ЗША накіроўваюць вастрыё канфлікту на Блізкім Усходзе супраць Ірана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 кастрычніка на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Махамадам Махберам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Абстаноўка ў свеце абвастраецца. Блізкаўсходні крызіс садзейнічае таму, што недружалюбныя нам краіны — Злучаныя Штаты Амерыкі і Захад — пастаянна накіроўваюць вастрыё гэтага канфлікту супраць Ірана. Вы гэта адчуваеце лепш. Наш адказ адзін: мы павінны больш цесна працаваць адзін з адным, разам супрацоўнічаць, каб процістаяць гэтым выпадам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.