Четверг, 5 декабря 2024

Лукашэнка заснаваў нагрудны знак дэлегата УНС

84

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заснаваў нагрудны знак дэлегата Усебеларускага народнага сходу. Адпаведны ўказ нумар 153 кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам зацверджаны палажэнне аб нагрудным знаку, яго апісанне і выява, а таксама вызначаны апісанне і форма пасведчання дэлегата УНС.

Нагрудны знак выкананы ў выглядзе вертыкальна размешчанага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які развяваецца на дрэўку. На мяжы арнаменту і чырвонай паласы сцяга — выява манумента Перамогі ў Мінску, каля падножжа якога размешчаны Вечны агонь. На сцягу — надпіс залацістага колеру «Усебеларускі народны сход». У ніжняй частцы нагруднага знака — лаўровая галіна з адзінаццаццю лістамі залацістага колеру, якая абгінае сцяг.

БЕЛТА