Четверг, 25 апреля 2024

Лукашэнка зацвердзіў эмблему і сцяг МУС

55

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня падпісаў указ нумар 246 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства ўнутраных спраў». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый, умацавання аўтарытэту органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, павышэння прэстыжу службы кіраўнік дзяржавы пастанавіў заснаваць эмблему і сцяг Міністэрства ўнутраных спраў. Указам таксама зацверджаны палажэнні аб эмблеме і сцягу МУС, іх апісанні і выявы.

Эмблема Міністэрства ўнутраных спраў уяўляе сабой стылізаваную выяву авальнага шчыта серабрыстага колеру з гарызантальным графленнем і беражком. На шчыце вастрыём уніз размешчаны меч, у цэнтры эмблемы на чырвоным фоне паказаны зямны шар, над ім — узыходзячае сонца з прамянямі і контуры Беларусі.

Сцяг МУС уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру. У верхняй частцы размешчаны надпіс «СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!» жоўтага колеру, у ніжняй частцы — чырвона-зялёная паласа. У цэнтры сцяга адлюстравана эмблема ведамства.

БЕЛТА