Пятница, 17 января 2025

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Героя Беларусі Васіля Равякі

160

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Героя Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кандыдата сельскагаспадарчых навук, старшыні праўлення СВК «Прагрэс-Верцялішкі» Васіля Равякі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Прыміце глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю Героя Беларусі, вопытнага кіраўніка, гаспадарніка і выдатнага дзяржаўнага дзеяча Васіля Афанасьевіча Равякі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Васіль Афанасьевіч — яскравы прыклад доблеснай працы і адданага служэння Радзіме. Яго шматгадовая дзейнасць была непарыўна звязана з развіццём і поспехамі айчыннага аграрна-прамысловага комплексу, забеспячэннем харчовай бяспекі краіны, стварэннем дастойных умоў для жыцця людзей у вёсцы.

Ён заўсёды вызначаўся ініцыятыўнасцю, любоўю да роднай зямлі, павагай да чалавека працы, высокімі маральнымі прынцыпамі і шчырым імкненнем умацоўваць аўтарытэт беларускай дзяржавы.

«Светлая памяць пра Васіля Афанасьевіча на доўгія гады захаваецца ў гісторыі краіны, сэрцах і справах сучаснікаў», — гаворыцца ў спачуванні.

БЕЛТА