Воскресенье, 19 января 2025

Лукашэнка: узровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы

40

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Першага верасня — наша агульнае свята: усіх, хто пачынае вучобу, хто вучыць і хто ўсё жыццё захоўвае самыя добрыя ўспаміны аб сваіх настаўніках, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Сёння школы, каледжы і ВНУ Беларусі адчынілі дзверы для амаль паўтара мільёна навучэнцаў і студэнтаў. Гэта важна, паколькі ў наш век каштоўнасць ведаў увесь час расце і менавіта ўзровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы. Галоўнае, каб моладзь выхоўвалася сапраўднымі патрыётамі і абаронцамі роднай зямлі, захоўвала традыцыі і гістарычную памяць».

«Няхай кожны новы дзень будзе напоўнены руплівай стваральнай працай і радасцю дзівосных адкрыццяў», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівыя віншаванні кіраўнік дзяржавы адрасаваў першакласнікам і іх бацькам. «Вы, самыя юныя школьнікі, цяпер пачынаеце свой шлях у краіну ведаў. Верце ў сябе, і ў вас усё атрымаецца», — звярнуўся ён да тых, што ўпершыню пераступае парог школы.

Прэзідэнт пажадаў усім мірнага неба, здароўя, цярпення, удачы і толькі выдатных адзнак.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ведаў

Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,

настаўнікам, навукова-педагагічным

работнікам

Дарагія сябры!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года.

Першага верасня — наша агульнае свята: усіх, хто пачынае вучобу, хто вучыць і хто ўсё жыццё захоўвае самыя добрыя ўспаміны аб сваіх настаўніках.

Сёння школы, каледжы і ВНУ Беларусі адчынілі дзверы для амаль паўтара мільёна навучэнцаў і студэнтаў. Гэта важна, паколькі ў наш век каштоўнасць ведаў увесь час расце і менавіта ўзровень нацыянальнай адукацыі вызначае бяспеку і дабрабыт дзяржавы. Галоўнае, каб моладзь выхоўвалася сапраўднымі патрыётамі і абаронцамі роднай зямлі, захоўвала традыцыі і гістарычную памяць.

Няхай кожны новы дзень будзе напоўнены руплівай стваральнай працай і радасцю дзівосных адкрыццяў.

Асаблівыя віншаванні адрасую нашым першакласнікам і іх бацькам. Вы, самыя юныя школьнікі, цяпер пачынаеце свой шлях у краіну ведаў. Верце ў сябе, і ў вас усё атрымаецца.

Жадаю ўсім мірнага неба, здароўя, цярпення, удачы і толькі выдатных адзнак.

Аляксандр Лукашэнка,

1 верасня 2023 года.