Суббота, 13 апреля 2024

Лукашэнка: у гэтым годзе неабходна канчаткова дашліфаваць сістэму адукацыі ў Беларусі

30

 У гэтым годзе неабходна канчаткова дашліфаваць сістэму адукацыі ў Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку нарады кіраўнік дзяржавы прапанаваў рэктару БДУ Андрэю Каралю сказаць некалькі слоў на злобу дня. Рэктар выказаў перакананне, што кожны з удзельнікаў мерапрыемства выйдзе з аўдыторыі крыху іншым з пункту гледжання і інфармаванасці, і мэтавага памкнення. Ён таксама падзякаваў Прэзідэнту за тое, што ён знайшоў час удзяліць увагу пытанням работы ўніверсітэта.

«Добрую вы фразу сказалі, што вельмі нават пажадана, каб з гэтай сустрэчы не толькі вы, але і я пайшлі крыху іншымі ў плане інфармавання і гэтак далей. Я да гэтага вас заклікаю. Давайце, як у савецкі час гаварылі, па-таварыску абмяркуем усе праблемы, якія існуюць нават у сістэме ВНУ. Паколькі тут прысутнічаюць усе рэктары нашых ВНУ. Калі будуць нейкія заўвагі па адукацыі ў Беларусі ў цэлым, буду вам вельмі ўдзячны. Цяпер гэта гучная тэма. На слыху. Для мяне гэта адна з найважнейшых тэм, якая павінна быць канчаткова і беспаваротна абазначана ў гэтым годзе», — сказаў Прэзідэнт.

«Вядома, удасканальвацца будзем. Вы як вучоныя людзі разумееце, што застылых працэсаў наогул у жыцці не бывае. Будзем рухацца ў гэтым плане. Адукацыя — гэта найважнейшы чалавечы фактар, рэсурс. Самае галоўнае, я лічу, для чалавека — гэта адукацыя. Потым ужо здароўе і гэтак далей, — падкрэсліў беларускі лідар. — Калі здаровы чалавек і неадукаваны, вы ведаеце, што гэта за чалавек. Таму адукацыя — перш за ўсё. Потым усё астатняе. Адсюль важнейшы напрамак і маёй работы, беларускіх улад. У тым ліку вас. Можа, перш за ўсё вас. «Мы павінны ў гэтым годзе канчаткова дашліфаваць сістэму нашу (адукацыі. — Заўвага БЕЛТА), вызначыць, у якім напрамку мы будзем развівацца, каб ні бацькі, ні наша грамадства балюча не рэагавалі на якія-небудзь навацыі ў развіцці гэтай сістэмы».

Кіраўнік дзяржавы ў гэтым плане заклікаў усіх да адкрытай і дружалюбнай размовы.