Воскресенье, 6 октября 2024

Лукашэнка: у Беларусі высока цэняць сфарміраваны ўзровень адносін з Таджыкістанам

49

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з нацыянальным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Рэспубліка Таджыкістан можа па праву ганарыцца дасягнутымі за мінулыя дзесяцігоддзі ўражальнымі вынікамі ў справе дзяржаўнага будаўніцтва, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, умацавання сваіх пазіцый у рэгіёне і ў свеце», — гаворыцца ў віншаванні.

У Беларусі высока цэняць сфарміраваны ўзровень двухбаковых адносін, заснаваных на дружбе, даверы і ўзаемнай выгадзе, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

«З асаблівай цеплынёй успамінаю нашу сустрэчу ў гасцінным і сонечным Душанбэ ў кастрычніку 2022 года. Шчыра перакананы, што прынятыя па яе выніках канкрэтныя дамоўленасці паслужаць эканамічнаму прагрэсу дзвюх краін, росту дабрабыту грамадзян», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону добрага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў у яго стваральнай дзейнасці, а братэрскаму народу Таджыкістана — стабільнасці і працвітання.

БЕЛТА