Понедельник, 9 марта 2026

Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі спецслужбаў краін СНД

124

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня сустрэўся з удзельнікамі 52-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў — удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Я не першы раз ужо сустракаюся са спецыялістамі, кіраўнікамі (і ў рамках АДКБ, і ЕАЭС, і гэтак далей), заўсёды, зразумела, напярэдадні любога мерапрыемства думаеш пра галоўнае. Галоўнае ж заключаецца ў тым, што ўсе члены СНД вельмі сур’ёзна ўспрымаюць наш савет. І тое, што ўсе кіраўнікі органаў бяспекі прыбылі ў Беларусь, сведчыць аб тым, што вы бачыце, што адбываецца вакол нашых граніц, нашай Садружнасці, і вы разумееце, што можа быць», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што палітыкі і эканамісты ў краінах СНД маглі часам разыходзіцца ў поглядах, але спецслужбы заўсёды знаходзіліся ў цесным кантакце. «У гэтым напрамку трэба дзейнічаць і цяпер», — упэўнены ён.

«Пасля таго як пачалася спецыяльная ваенная аперацыя ва Украіне і супраць Беларусі і Расіі пачалі ўводзіць маштабныя санкцыі, у нашых краінах сёй-той завагаўся, закруціўся, захістаўся і гэтак далей. Гэта, напэўна, зразумела. Вельмі бурныя падзеі адбыліся імгненна, таму некаторы час трэба, каб ацаніць сітуацыю, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але спецыяльныя службы былі заўсёды ў кантакце. Яны дзейнічаюць спакойна, ціха, непрыкметна, як і належыць спецыяльным службам. Захад аб гэтых кантактах мала ведае, таму менш прэтэнзій прад’яўляе да вас, нашых саюзнікаў. Ну а мы з Расіяй апынуліся ў эпіцэнтры гэтых бурных падзей».

БЕЛТА